Перайсці да зместу

Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Алега Васількоўскага ваенна-дыпляматычным прадстаўніком БНР у Фінляндыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Алега Васількоўскага ваенна-дыпляматычным прадстаўніком БНР у Фінляндыі
Дакумант
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
25 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 794-795
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 242; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 259 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




… Чэрвеня 1920 г.

ГРАМАТА.

Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, на заседаньні сваім ад 24 чэрвеня г.г., імем Беларускаго Народу прызналі патрэбным паслаць Вас, грамадзяніна Генерала Лейтэнанта Олега Петровіча Корчак-Крыніцу-Васількоўскаго, да Ураду Рэспублікі Фінляндзкай як Ваенна-Дыплематычнаго прэдстаўніка Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Ускладаючы на Вас гэты высокі абавязак, мы давераемо і даручаемо Вам вясці усе перэгаворы ў кірунку дасціженьня поўнай Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і ачышчэньня тэррыторыі Беларусі ад усякіх акупанцкіх войск, а такжэ выступаць ад Нашаго імені на тэррыторыі Фінляндзіі ва ўсіх справах выцекаючых з Вашаго званьня і становішча.

Толькі Вам і асобам Вамі умацаваным, давераемо і даручаемо абарону, правоў і інтэрэсоў беларускіх грамадзян на тэррыторыі Рэспублікі Фінляндзкай.

Дзеля выпаўненьня гэтаго надаемо Вам право знасіцца, згодна норм міжнароднаго права і абычаеў, са Усімі Урадовымі Установамі Рэспублікі Фінляндзкай.

Кіруючыся да захаваньня з Рэспублікай Фінляндзкай прыязных і брацкіх адносін, загадываемо Вам прылажыць са сваей стараны усіх высілкоу да захаваньня і умацаваньня гэтых адносін.-

Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроу і

заступаючый Міністра Загранічных Спраў.

Вальковіч

Кіраўнік Канц.