Грамата Ўраду БНР аб пацьверджаньні паўнамоцтваў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР пры Ўрадах Латвіі і Эстоніі
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Грамата Ўраду БНР аб пацьверджаньні паўнамоцтваў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР пры Ўрадах Латвіі і Эстоніі Грамата Аўтар: Урад БНР 5 красавіка 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 714 |
Рукапіс Вацлава Ластоўскага ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 86 |
Рада Нар. Міністр.
5.IV.20
№140
Волею Беларускаго Народу, узноў прызваны да дзержаўнай працы Урад Беларусі гэтым пацьверджае Ураду Латвіі, што, акрэдытаваная пры Латвійскім і Эстонскім Урадах, Вайскова-Дыплёматычная Місыя Беларускай Народнай Рэспублікі с Палкоўнікам К.Езовітавым на чале, упоўнамочэна і на далейшы час прэдстаўляць і бараніць інтэрэсы Беларускаго Народу і Ураду у Латвіі і Эстоніі.
Старшыня Рады Нар. Мін. Ластоўскі
Часовы кіраўнік Канцэлярыі
Рады Народных Міністроў