Перайсці да зместу

Гражданка — наша нацыянальная азбука

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гражданка — наша нацыянальная азбука
Публіцыстыка
Аўтар: Макар Краўцоў
1927
Крыніца: Газэта «Беларускі Дзень», № 4, 25 сакавіка 1927 г., б. 4-5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гражданка — наша нацыянальная азбука[1]

На высунутае на старонках „Беларускага Дня“ грамадзянінам М. В—ім пытаньне аб нашай транскрыпцыі, ён рашуча выказаўся за лацініку, прадказваючы сьмерць гражданцы, якую заве кірыліцай. Дарэчы будзе спомніць, што кірыліца гэта азбука, якою друкуюцца царкоўвыя каігі — азбука царкоўна-славянская. А літары, якімі друкуецца й наша часопісь — гэта кірыліца зрэфармованая або гэт. звав. гражданка.

Аргумэнтацыя грам. М. В., нібыто беларусы, якія орыентуюцца на Ўсход, стаяць за кірыліцу (гражданку), а тыя, што орыентуюцца на Захад — за лацініку, — цьвярджэныне досіць сьмелае, бо трудна паверыць, каб на Захад кіраваўся расейскі прафэсар Расторгуев, які на Менскай Акадэмічнай Конфэрэнцыі выказваўся за лацініку? А якраз вядомыя беларускія культурнікі, прыхільнікі заходняга эўропэізму, падавалі галасы за гражданку, як нашыя нацыянальныя літары, стараючыся напіраць толькі на пэўнае яе зрэформававьне.

Той факт, што лацініка заваёўвае месца ў азіятаў, расходзіцца па ўсім сьвеце, яшчэ мала чаго нам кажа. Няўжо мы павінны цягнуцца сьледам за туркамі, японцамі і гэтак далей?

Чану „Наша Доія“ і „Наша Ніва“ дый іншыя часам газэты выходзілі і гражданкай і лацінікай, для кожнага павінна быць зразумелым. Тут рашалі мотывы чыста практычныя. Беларусы, на сваю бяду, былі, і ў пэўнай меры цяпер застаюцца, пад уплывам расейскай і польскай культуры. Пэўныя, даволі дужыя, мамэнты гэтых культураў праводзіліся ў беларускія народныя масы з аднаго боку праз праваслаўе, з другога — праз каталіцызм.

І як гэта ні парадоксальна, як ні сумна, а і дасюдь яшчэ часамі цёшчы беларускі селянін азнача сваю нацыянальнасьць, рахуючыся з рэлігіяй: каталік — значыць паляк, праваслаўнырускі. А, збіты зусім з панталыку, селянін такі проста кажа, што ён — тутэйшы.

Вось-жа дзеля таго, каб роднае друкованае слова даходзіла, як да каталікоў, падлягаўшых польскім нацыянальным уплывам, так і да праваслаўных, цярпеўшых дэмпотычна-прымусовую маскалізацыю, беларускія часопісі часамі друкаваліся дубальтова — і лацінікай і гражданкаю.

Бязумоўна барацьба (і нават вельмі выразная) абодвых вышэйназваных уплываў — аднаго з Захаду, другота з Усходу — адбіваецца на нас і дасюль, Але шырачэнныя беларускія масы нацыянальна будзяцца, цёмная сялянская душа беларуса ясьнее, праціраючы вочы і шукаючы свайго нацыянальнага шляху да сонца свабоды.

Ў гэтым магутным масавым руху беларускім, справа гражданкі ці лацінікі часта робіцца справаю асабістае сымпатыі.

Ужываньне тае ці іншае транскрыпцыі ў нашым друку малады беларускі рух мусіць датарноўваць да практычных мамэнтаў.

Аднак-жа гістарычна сьцьверджана, што кірыліца раней была нашаю, чымся запанавала яна ў Маскоўшчыне, а затым у „сабранай“ ёю быўшай Расеі. У літоўска-рускі пэрыяд нашае гісторыі дзяржаўнаю транскрыпцыяй была гражданка, якая і ў актах пасьля вуніі Літвы з Польшчаю завецца „рускімі літэры“.

Значыцца, за гражданку голасна сьведчыць наша гісторыя, гражданка мае за сабою глабычэзную традыцыю, Ёсьць, праўда, традыцыі благія, але ёсьць і гэткія, міма якіх народ прайсьці ніколі ня можа. Напрыклад, забабонная вера нашых вясковых дзядзькоў і цётак у розныя чары, чартоўскія штучкі, у сілу лякарскае веды знахароў, а ня сучасных вучоных мэдыкаў — факт прыкры, як абапёрты на цемнаце народнай, але і ў звычаёвых традыцыйных мамэнтах нашага народу ёсьць сьветлыя бакі, дзе наўрад ці варта што зьмяняць або ламаць. Напр., нам мілей чуць, як беларус старэйшых векам за сябе, бацькоў сваіх, ці роўных сабе людзей малазнаёмых, ветліва называе на „вы“, замест маскоўска-татарскага, або каўкаскага — „ты“. І гэта ў нашым народзе ідзе па традыцыі, русіфікацыя тут ў нашым сялянскім быце нічога не патрапіла зьмяніць.

Пазволю сабе сказаць, што малады наш рух, даўшы колёсальны палітычны скок угару, ў сэнсе культурным паўзе досіць марудна і нам як быццам і часу няма заглянуць у нашу далёкую мінуўшчыну, калі прашчуры вашыя былі эўропэйскім народам, умелі дастойна перажываць крытычныя мамэнты Оршы, Койданава і Грюнвальда, мелі сваё кніжнае слова.

І транскрыпцыяю іх была кірыліца, цяпер гражданка.

Бяда невялікая, што яна патрабуе зрэфармаваньня.

Чаму-ж яна мае памёрці?

Краўцоў Макар


  1. Друкуецца для дыскусіі.