Перайсці да зместу

Межы (1929)/V/Гляджу я ў даль

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Гляджу я ў даль…)
Ну, чаму ты, мора Гляджу я ў даль
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
На моры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гляджу я ў даль…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЛЯДЖУ Я Ў ДАЛЬ…

Гляджу я ў даль, а ў бераг плешча мора…
І я ня ведаю, ці свой я, ці чужы, —
Ці з радасьцю, ці з злосьцю, ці з дакорам
За валам новы вал насустрач мне бяжыць?!

Бягуць яны і з рокатам і з звонам
І пену белую на грабянёх нясуць.
Прыбой гудзе, прыбой неугамонны,
І агарнуў мяне ні то трывогі сум,

Ні то жаданьне з бураю змагацца.
Хоць я даўно адвык хваль гоман разумець,
Але мне часта іх прыбоі сьняцца,
А шум у вушах не пакідаў шумець.

8-VII — 28 г.
Ялта.