Географія Эўропы (1924)/Заходняя Эўропа/Фінска-Скандынаўскі масыў
← Польшча | Фінска-Скандынаўскі масыў Падручнік Аўтар: Мікалай Азбукін 1924 год |
Усходняя Эўропа → |
Фінска-Скандынаўскі масыў.
(Азнач яго географічнае палажэньне. З якіх паўвастравоў ён складаецца? Якія моры яго атачаюць? Якія моры і пратокі аддзяляюць яго ад Гэрманскай стараны?).
У склад Фінска-Скандынаўскага масыву ўваходзяць Скандынаўскі ды Кольскі паўвостравы і Фінскі пярэсмык, які злучае іх з рэштай Эўропы. Старана гэтая існуе ў стане сухазем'я з першых часоў жыцьця зямлі. Некалькі разоў, калі мора залівала бязмаль усе іншыя краі Эўропы, Фін- ска-Скандынаўскі масыў заставаўся сухазем'ем, востравам, скалы якога ўздымаліся над хвалямі бязьмежнага акіяну. Аднак і тут берагавая лінія некалькі разоў перасоўвалася або ў бок сухазем'я, або ў бок мора. Калісь гэтая старана ляжала значна вышэй, як цяпер, але мора заталіла паўзьбярэжныя часткі яе; вузкія горныя даліны запоўніліся морскай вадой і зрабіліся вузкімі затокамі мора, так званымі фіордамі, якіх асабліва многа на заходнім беразе масыву; часткі паўзьбярэжных скал аддзяліліся ад сухазем'я і зрабіліся многалічнымі маленькімі астравочкамі-шхерамі, якія нібы насеяны па берагох Батніцкае затокі. З другога боку быў і такі час, што мора пакрывала значныя часткі стараны, цяпер сухаземныя. Па берагох на скалах можна прымеціць выгрызеныя паўзьбярэжным хваляваньнем прыступкі-тэрасы, якія цяпер ляжаць многа вышэй роўня мора. Нават і цяпер паволі берагавая лінія перасоўваецца ў бок мора, і паўзьбярэжныя скалы што-год падымаюцца прыблізна на 1 сантымэтр.
Масыўныя спрадвечныя скалы—граніты, гнэйсы і крышталічныя лупнякі—па ўсёй старане складаюць павярхоўны пласт земнай кары і толькі месцам пакрываюцца тонким слоем глебы. Калісь з гэтых скал складаліся тут вялізныя ланцугі зморшчавых гор, але многа мільёнаў гадоў тут: адбывалася выпятрэньне гэтых гор, і ўрэшце старана зрабілася плоскай раўнінай, заходняя частка якой з часам зноў паднялася і зрабілася магутным узвышшам, якое завецца Скандынаўскімі гарамі, крута абрываецца на захад і павольна, прыступкамі зьніжаецца на ўсход.
Сучасны свой выгляд паверхня краю атрымала ў ледавіковую эпоху, калі тут утварыўся вялікі ледавік, у некалькі верст таўшчынёю, і пачаў адгэтуль спаўзаць на поўдзень і паўднёвы ўсход. Увесь той ледавіковы навал, пад якім апынуліся Паўночная Нямеччына, Польшча, Беларусь, Паўночная Расія, усе гэтыя морэнавыя гліны, пяскі, жвір і ледавіковае каменьне былі вышчарблены лёдам з скал Фінска-Скандынаўскага масыву. Тут ледавік павыкопваў глыбокія яміны, павыламваў з скал вялікія і дробныя кавалкі, якія ўмерзьлі ў тоўшчу лёду і разам з ім спаўзьлі на поўдзень. Найвялікшыя адломкі скал, якіх ледавік ня здолеў перасунуць на поўдзень, засталіся на месцы, але, перапаўзаючы цераз іх, ледавік іх абгладзіў умерзлым у лёд каменьнем. Гэтыя згладжаныя скалы ды яшчэ вазёры, пераважна вузкія і даўгія, выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, якімі зрабіліся выкапаныя ледавіком яміны,—зьяўляюцца галоўнымі асаблівасьцямі фінска-скандынаўскага краявіду.
Рэкі стараны адзначаюцца шпаркім цячэньнем, маюць шмат парогай і вадаспадаў. Найвялікшыя з іх цякуць у Балтыцкае мора і маюць выгляд пратокаў паміж ледавіковымі вазёрамі. На захад з Скандынаўскіх гор сьцякаюць толькі караценькія рэчкі. Спачатку яны павольна бягуць па ўзвышшы, потым раптам у сваіх нізавінах абурваюцца ўніз у фіорды, ствараючы вялікія вадаспады.
Заходні зрывісты схіл Скандынаўскага ўзвышша, павернуты ў бок адкрытага Атлянтычнага акіяну (або лепей кажучы ў бок Норвэскага мора, як завецца прылеглая да Скандынавіі частка яго), знаходзіцца пад беспасрэдным уплывам Гольфштрому. Клімат гэтага схілу вільгатны, морскі, хмарны, фіорды не замярзаюць нават у самыя сьцюдзёныя зімы. Наадварот, на ўсход ад узвышша клімат сухі, лета цёплае, зіма халодная, так што Белае і Балтыцкае моры замярзаюць на доўгі час. Самае ўзвышша мае халодны і жорсткі клімат. Вышэй 1200-1600 м. н. р. м. там ляжыць вечны сьнег і адтуль у фіорды спаўзаюць значныя сучасныя горныя ледавікі. На ўзвышшах ніжэй мяжы вечнага сьнегу і на крайняй поўначы расьце толькі мох ды лішай. У сярэдзіне і на поўдні стараны па нявысокіх раўнінах растуць хваёвыя бары з прымешкай бярозы і елкі. На поўдні па іх далучаецца дуб і іншыя ліставыя дрэвы, а на самым паўднёвым выступе сустракаецца нават бук. Там, дзе растуць лясы, там магчыма і ральніцтва. Сеюць тут пераважна авес, ячмень, жыта і бульбу. На поўдні, там, дзе пачынаюцца мяшаныя лясы з дубамі і ліпамі, можа расьці нават пшаніца. Аднак зямлі, гожай на ральлю, усюды мала. Голыя скалы і зрывістыя схілы гор, адсутнасьць ураджайных грунтоў перашкаджаюць ральніцтву. З гэтай прычыны насельнікі займаюцца болей гадоўляй жывёлы, ляснымі промысламі ды рыбацтвам.
Даўнейшымі насельнікамі стараны лічацца лапары, народ фінскага племя, які цяпер захаваўся толькі на ўбогіх тундрах поўначы дый там пакрысе вымірае. З лепшых зямель сярэдняй і паўднёвай паласы краю лапароў даўно выціснулі болей здольныя норвэжцы, швэды, фіны-тавасты і карэлы. Норвежцы і швэды-доўгагаловыя, сьветласкурыя, блакітнавокія прадстаўнікі гэрманскага племя. Яны жывуць на Скандынаўскім паўвостраве, запазычылі ад немцаў лютэранскую веру і адзначаюцца высокай ступеньню асьветы і культуры. Фіны-тавасты і кроўныя ім карэлы жывуць на Фінскім пярэсмыку, паводле сваёй мовы належаць да фінскай галіны жоўтай расы, але па абліччы мала адразьняюцца ад сваіх заходніх суседзяў. Тавасты запазычылі ад швэдаў веру і культуру: карэлы знаходзяцца пад уплывам маскоўцаў і запазычылі ад іх праваслаўную веру.
Згодна з гэтымі асаблівасьцямі насельнікаў, а таксама прымаючы пад увагу асаблівасьці прыроды, Фінска-Скандынайскі масыў можна падзяліць на б паасобных краін: 1) Норвэгíю, 2) Паўднёвую Швэдзію, 3) Паўночную Швэдзію, 4) Лапаршчыну, 5) Фінляндыю і 6) Карэлію.
Норвэгія — гэта краіна фіельдаў і фіордаў. Вузкай істужкай цягнецца яна па паўночна-заходнім узьбярэжжы Скандынаўскага паўвострава ад Скагераку да самага паўночнага канца Эўропы. У склад яе ўваходзіць магутны хрыбет Скандынаўскіх гор і кароткі зрывісты заходні схіл іх. Назоў гор мала падыходзіць да Скандынаўскіх узвышшаў. Хутчэй гэта хвалістая раўніна, вельмі высока паднятая над роўнем мора. Глыбока ўрэзаныя ў сухазем'е морскія затокі-фіорды падзяляюць гэтую раўніну на асобныя масывы з зрывыстымі схіламі і плоскімі вярхамі. Гэтыя масывы завуцца фіельдамі. Выгляд гор яны маюць толькі тады, калі на іх глядзець з фіордаў, зьнізу. Найвышэйшыя з фіельдаў хаваюцца пад вечным сьнегам, які там пакрысе ператвараецца ў зерналёд і зьяўляецца крыніцай вялізных ледавікоў, спаўзаючых месцам проста ў фіорды. Сьценкі фіордаў паўсюды абшарпаны і абдрапаны сучаснымі і даўнымі ледавікамі. Фіорды гэтыя, вузкія й глыбокія, далёка ўразаюцца ў сухазем'е паміж фіельдаў, многаразова разьвільваюцца і прыдаюць краіне змрочнае хараство.
Мал. 73.-Фіорд у Норвэгіі.
(Самы даўгі з Норвэскіх фіордаў - Сонье-фіорд, самыя высокія фіельды — Етунфіельды, найвышэйшы пункт якіх Гальгепіг дасягае 2600 м. н. р. м. Найвялікшыя з паўзьбярэжных астравоў — Ляфоцкія).
Дзякуючы перавазе заходніх вятроў, якія прыносяць у Норвэгію цяплыню і вільгаць Гольфштрому, клімат гэтай краіны морскі, роўны. Лета тутака прахалоднае, значна халаднейшае, як у нас, зіма адліжная, безмарозная. Мора тут ніколі не замярзае, нават на далёкай поўначы (на шырыні 710 пн.), бо ўсюды яно аграваецца цёплым Гольфштромам. Ападкаў тут па схілах гор выпадае вельмі многа (у Бэргене 1860 міл.). Вярхі фіельдаў і ўзьбярэжжа адкрытага мора адзначаюцца хмарнасьцю, вечным туманам. Рэдка калі сонечная касулька прарэжа імглу ды асьвеціць хмурыя норвэскія скалы. У фіордах і замкнутых гарамі далінах неба часьцей бывае ясным, і сонца часьцей выглядае з-за хмар.
Сярэдняя тэмпэратура году у Бэргене на заходнім узьбярэжжы +7,0°, сярэдняя студзеня -0,9°. сярэдняя ліпеня + 14,4°.
Клімат ня спрыяе земляробству, дый грунтоў, гожых на ральлю, вельмі мала. Скалаватыя, змрочныя фіельды, зрывістыя ўзьбярэжжы фіордаў перашкаджаюць ральніцтву яшчэ болей, як клімат. Няўжыткі займаюць 71% паверхні, і толькі 2% пакрываюць нівы. Аднак насельнікі краіны ўважаюць ральніцтва, старэнна вырабляюць кожны кавалак гожай на ральлю зямлі, сеюць там бульбу і авёс.
Зразумела, што свайго хлеба не хапае, і сяляне мусяць шукаць іншых заняткаў. Досыць добра ў краіне стаіць гадоўля жывёлы, асабліва малочнага быдла. Пад пашай зямлі болей, як пад ральлёй. Увясну пастухі, пераважна сялянская моладзь, гоняць скаціну на пашу ў горы, там пасьвяць яе ўсё лета, гатуюць масла і сыр, а ўвосені вяртаюцца дамоў у нізіны.
Важным падсобным промыслам зьяўляецца павал і вываз лесу. Лясоў па схілах гор захавалася досыць многа (каля 22% прасторы). Лес вывозяць і за межы ў стане дошчак і бярвеньня, паперы і цэлюлёзы. Карыстаючыся сілай рэчных вадаспадаў, пашырылася дрэваапрацоўчая прамысловасьць. Пільні і паперні сустракаюцца тут досыць часта.
Аднак самае важнае багацьце Норвэгіі — гэта мора, надзвычайна багатае селядцамі, траской і іншай рыбай. Каля 60% насельніцтва займаецца выключна рыбацтвам, і тысячы рыбацкіх лодак заўсёды круцяцца па фіорлах і каля берагоў суседніх астравоў. Рыба зьяўляецца галоўным про-
Мал. 74.-Рыбацкія судзіны на Лёфоцкіх астравох.
дуктам, які вывозіцца з Норвэгіі ў замену за замежныя збожжа і фабрычныя вырабы. Мора зьяўляецца адзінай дарогай, якая злучае паміж сабой асобныя куточкі Норвэгіі, бо пракладаць сухаземныя дарогі па недаступных фіёльдах вельмі трудна, а часта й зусім немагчыма. Фіорды зьяўляюцца добрымі буктамі і выгоднымі прыстанямі для гандлёвых караблеў. З даўных часоў норвэжцы лічацца найлепшымі маракамі, іх гандлёвыя караблі плаваюць па ўсіх морах сьвету. Гандлёвы флёт Норвэгіі адзін з найвялікшых у Эўропе; да вайны толькі Ангельшчына і Нямеччына перавышалі гэтую краіну па грузаемістасьці сваіх гандлёвых караблёў, пасьля вайны Норвэгія з гэтага боку перавысіла Нямеччыну, але асталася з-заду Францыі і Італіі.
Продкі сучасных норвежцаў, так званыя норманы, ужо ў сярэднія вякі разьяжджалі на сваіх чаўнох па ўсіх морах Эўропы. Яны вынайшлі і залюднілі Ісляндыю, адшукалі Грэнляндыю і нават раней за ўсіх іншых эўропэйцаў, яшчэ за некалькі вякоў да Колюмба, дасягнулі берагоў Паўночнай Амэрыкі.
Хмурая прырода, цяжкія варункі барацьбы за існаваньне зрабілі норвэжцаў такімі-ж хмурымі, маўклівымі, замкнутымі ў сабе. Надзвычайная сумленнасьць, ахайнасьць, высокае становішча асьветы, нацыянальная сьвядомасьць зьяўляюцца станоўчымі адзнакамі гэтага народу.
Да 1814 г. Норвэгія была злучана з Даніяй, дый цяпер мова норвэжцаў тая самая, што мова даньцаў. Потым краіна была далучана да Швэдзіі, але карысталася шырокім самаўрадам.
Цяперашняя Норвегія (з 1905 г.) — самастойнае констытуцыйнае каралеўства з дэмократычным дзяржаўным ладам. (Прастора гэтай дзяржавы — 323.960 кв. клм., лік насельнікаў—2650000).
Прывілеі шляхты ў Норвэгіі даўно зьнішчаны, усе грамадзяне карыстаюцца аднальковымі правамі. У зьвязку з адноснай свабодай друку і агітацыі ў Норвегіі хутка пашыраецца работніцкі рух. Комуністычная партыя зьяўляецца адной з наймацнейшых партый норвэскага парлямэнту. У поўнай меры пад яе ўплывам знаходзіцца профэсыянальны рух.
Няпісьменных у краіне зусім няма; пісьменства і навука стаяць вельмі высока. Сусьветнай славай карыстаюцца як норвэскія пісьменьнікі, гэтак і вучоныя падарожнікі, асабліва дасьледчыкі падканцавосных краёў (фрытыёф Нансэн).
Апрача Норвэскай краіны да Норвэскай дзяржавы належыць востраў Шпіцбэрген, што ляжыць на поўнач ад Эўропы. Гэты востраў бязьлюдны і занадта халодны, але багаты на каменны вугаль.
Гушчыня залюдненьня ў Норвэгіі невялікая. Кавалкі зямлі, гожыя для аселага жыцьця, тут раскінуты ў невялікай колькасьці сярод бязьмежных бязьлюдных фіельдаў. Залюднены пераважна берагі фіордаў; тут сустракаецца многа хутароў і гарадоў, маленькіх, але чыстых і культурных. Толькі сталіца Норвэскай дзяржавы — Хрыстыянія (258000 нас.) зьяўляецца вялікім і багатым горадам. Ляжыць яна на поўдні ў тэй частцы краіны, якая перакінулася на ўсходні схіл Скандынаўскіх гор, у прыгожай мясцовасьці на беразе фіорду. Адгэтуль вывозіцца лес, а сюды прывозяць збожжа з Польшчы і фабрычныя вырабы з Ангельшчыны і Нямеччыны. Тут знаходзіцца унівэрсытэт, парлямэнт, палац караля. Ваколіцы гораду ― самы даступны, багаты і ўраджайный куток краіны. Ува ўсе бакі ад Хрыстыяніі разыходзяцца чыгункі і між іншым галоўная з іх, якая пераразае горы і цягнецца па даліне ракі Глёмэн, адзінай ракі краіны, гожай для сплаву.
Другая важная прыстань ― Бэрген (91,000 нас.), асяродак рыбнага гандлю і будаваньня караблёў―ляжыць на беразе Нямецкага мора на паўднёвым захадзе краіны і бойка гандлюе з Ангельшчынай.
На крайняй поўначы Норвегіі на астраўку пад 700 40 пн. шыр. ляжыць самы паўночны горад зямлі Гамэрфэст, каля якога аднак мора, дзякуючы Гольфштрому, ніколі не замярзае.
Паўднёвая Швэдзія абымае самую паўднёвую частку Скандынаўскага паўвострава, якая ўразаецца між Катэгатам і Балтыцкім морам. Гэта самая багатая і ўраджайная краіна Фінска-Скандынаўскага масыву. Асабліва ўраджайнай зьяўляецца нізіна на поўначы гэтай краіны. Нізіна гэтая цягнецца з захаду на ўсход ад Скагераку у бок фінскае затокі і зьмяшчае ў сабе найвялікшыя вазëры Скандынаўскага паўвострава: Вэнэр, Вэтэр і Мэляр.
Калісь па гэтай нізіне праходзіла морская пратока, якая зусім аддзяляла Паўднёвую Швэдзію ад контыненту. Адклады гэтага мора тоўстым пластом пакрылі нізіну, стварыўшы на ёй ураджайную гляістую глебу. Толькі дзе-ні-дзе з-пад морскіх адкладаў высоўваюцца на паверхню ўзгоркі, складзеныя з спрадвечных скал, і парушаюць аднастайнасьць раўніннай паверхні.
На поўдзень ад вялікіх вазёр мясцовасыпь павышаецца, а пласт грунтоў робіцца танчэйшым. Тут каля паўднёвага канца возера Вэтэр знаходзіцца найвышэйшае месца краіны, з якога ўва ўсе бакі расьцякаюцца рэкі Паўднёвай Швэдзії. Гэтыя рэкі маюць меншы нахіл дна, чым рэкі іншых краін Скандынаўскага паўвострава, цякуць спакайней, большасьць з іх прыгодна для сплаву лесу, а па некаторых з іх адбываецца нават рух параходаў. Найважнейшая рака Паўднёвай Швэдзіі Ëта (Гота) выцякае з возера Вэнэр і нясе ў Катэгат ваду цэлага шэрагу вазёр. Аднак і на гэтай рацэ парагі і вадасьцёкі перашкаджаюць руху судзін. З гэтай прычыны ў абход парагоў пракапалі канал, на якім шыхам заставак рэгулююць колькасьць вады. Такія-ж каналы злучаюць Вэнэр з Вэтэрам, а гэта апошняе з Балтыцкім морам.
У той час, як на поўнач ад вялікіх вазёр даўныя ледавікі пераважна руйнавалі скалы, выкапвалі ў іх яміны і адклалі толькі тонкі пласт морэн, на поўдзень ад вазёрнай нізіны адклалася многа ледавіковага навалу, як у Паўночнай Нямеччыне або на Беларусі. Морэнавыя груды і узгоркі чаргуюцца там з вазëрамі, як у вазёрных узгор'ях Кашубскай краіны. Вазёры гэтыя ня маюць правільнай формы, выцягнутай удоўж у тым кірунку, у якім соваўся ледавік. Яны паходзяць ня з выдраных ëдам ямін, як у рэшце Фінска-Скандынаўскага масыву, а з катлін, што захаваліся між морэвавых грудоў. Самы паўднёвы куток краіны-паўвостраў Сконэ―адзначаецца тым, што ў ім спрадвечныя граніты і гнэйсы ляжаць глыбока пад зямлёй, хаваюцца пад пазьнейшымі пластамі. Такі самы характар мае і востраў Борнгольм, што ляжыць у Балтыцкім моры і зьяўляецца працягам паўвострава Сконэ. На Сконэ 1 на Борнгольме сустракаюцца невялікія паклады каменнага вугалю, якога няма ў іншых месцах Фінска-Скандынаўскага масыву.
Зразумела, што там, дзе на паверхню выходзяць спрадвечныя скалы, якія ўтварыліся яшчэ ў тыя часы жыцьця зямлі, ад якіх не засталося аніякіх рэштак жывых істот, там ня можа быць і вугалю, бо вугаль ёсьць рэшткай даўных расьлін.
(Якія яшчэ астравы апрача Борнгольму ляжаць у Балтыцкім моры на захад ад берагоў Паўднёвай Швэдзіі?).
Параўнаўча з іншымі краінамі Фінска-Скандынаўскага масыву, Паўднёвая Швэдзія адзначаецца найболей прыемным кліматам. Тут няма тэй вільгатнасьці і хмарнасьці, як у Норвэгіі, але ня бывае і значных маразоу, якія нішчаць далікатнейшую расьліннасьць у Паўночнай Швэдзіі або ў Фінляцыі. Клімат краіны найболей нагадвае клімат Даніі, але адзначаецца трошкі цяплейшым летам, так што тут можа расьці елка, якой там ужо няма. Апрача таго тут спатыкаюцца дубы, а на поўдні нават букі.
Сярэдняя тэмп. году ў Ётэборзе (Готэнбурзе) +7,1°, сярэдняя студзеня -1.0°, ліпеня +16,7°. Ападкаў што-год каля 720 мілім.
Мяккі клімат і ураджайныя грунты спрыяюць земляробству, якое зьяўляецца тут галоўным заняткам насельнікаў.
Жыта, авëс, ячмень і нават пшаніца сьцеюць тутака вельмі добра і даюць, дзякуючы старэннай гаспадарцы, вялікія ураджаі. Краіна ня толькі задавальняе сябе збожжам, але нават вывозіць гэтае збожжа на поўнач у Паўночную Швэдзію і Норвэгію. Месцам сеюць цукровыя буракі і паўсюды саджаюць пладовыя дрэвы. Значныя прасторы засяваюцца кармовымі расьлінамі, якімі жывяцца вялікія статкі жывёлы.
Малачарства грае бязмаль такую-ж ролю, як у Даніі, а масла зьяўляецца галоўным продуктам вывазу за межы.
Ня гледзячы на малую колькасьць каменнага вугалю, у апошнія гады хутка распаўсюджваецца па краіне фабрычная промысловасьць. Фабрыкі карыстаюцца сíлай падаючай вады, вырабляюць сернікі, паперу, апрацоўваюць воўну, скуру і прывозную баваўну. Таго часу, як у Норвегіі ўся зямля належыць да дробных земляўласьнікаў, у Паўднёвай Швэдзіі захавалася буйная земляўласнасьць. Шляхецтва тут грае значную ролю, а па ўсіх найлепшых куточках краіны сустракаюцца прыгожыя палацы буйных памешчыкаў. Швэды адразьняюцца ад норвежцаў мякчэйшым, весялейшым характарам, прыветлівасьцю, рухавасьцю.
Як і норвэжцы, шведы шануюць асьвету, адзначаюцца сьвядомасьцю, працавітасьцю, сумленнасьцю.
гадовую вайну Швэдзкае каралеўства канчаткова заўладала краінай, і толькі востраў Борнгольм яшчэ й цяпер належыць да Даніі.У ХІІІ веку Паўднёвая Швэдзія была самастойным асобным каралеўствам; потым аж да 1660 г. большая яе частка належала да Даніі, а паўночныя акругі да Швэдзіі. Толькі ў трыццацëх-
Як і Норвэгія, Швэдзія зьяўляецца констытуцыйным каралеўствам. У склад гэтага каралеўства ўваходзіць Паўднёвая Швэдзія бяз вострава Борнгольма і ўся Паўночная Швэдзія. (Разам 448100 кв. клм. і 5900 тыс. н.).
На чале Швэдзкай дзяржавы стаіць партыя правых соцыялістых, да якой належыць больш за ўсё месц у парлямэнце. Гэтая партыя аднак не магла забясьпечыць работнікам такога павялічэньня заработнай платы, якога тыя дамагаюцца.
Мал. 75.-Стокгольм
Наадварот, у час спрэчак паміж капіталістымі і работнікамі партыя старалася прымірыць абодва бакі. У зьвязку з гэтым значная частка партыі аддзялілася і залажыла партыю левых соцыялістых, якая ў большасьці прыняла нарэшце пастанову далучыцца да Комінтэрну стала называцца комуністычнай партыяй. Самастойна ўтварыўся побач з гэтым саюз моладзі, які таксама, але яшчэ раней, далучыўся да Комінтэрну.
Гушчыня залюдненьня ў Паўднёвай Швэдзіі даволі вялікая, бо тут ураджайныя грунты могуць пражывіць болей народу, як грунты іншых краін Фінска-Скандынаўскага масыву.
У той час, як у Норвэгіі сярод паселішчаў пераважваюць хутары, у Паўднёвай Швэдзіі часьцей сустракаюцца вёскі. Гарадоў тут таксама болей; гандлёва-прамысловае значэньне іх вялікшае.
На мяжы Паўднёвай і Паўночнай Швэдзіі на пратоцы з возера Мэляр у Балтыцкае мора ляжыць сталіца Швэдзкага каралеўства Стокгольм (419000 нас.) Забаронены скалістымі шхерамі ад паўзьбярэжнага хваляваньня, Стокгольм зьяўляецца важнай прыстаньню і вядзе бойкі гандаль з Расіяй, Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Многалічныя каналы ў розных кірунках пераразаюць горад і дадаюць яму падобнасьць да Вэнэцыі. Наагул горад зьяўляецца адным з прыгажэйшых у Паўночнай Эўропе.
Другі па велічыні горад краіны Ётэборг (Готэнбург 202000 нас.) ляжыць на захадзе каля вусьцяў ракі Ёты. Многалічныя пільні, майстэрні караблёў, машынныя і баваўняныя фабрыкі робяць яго важным прамысловым асяродкам. Як гандлёвая прыстань, Ётэборг гандлюе з Ангельшчынай і Голяндыяй.
Самым важным прамысловым асяродкам краіны зьяўляецца Норчэпінг (58000 н.), што ляжыць на беразе Балтыцкага мора на поўнач ад выйсьця канала, які злучае гэтае мора з возерам Вэтэр. Тут згуртаваліся буйныя фабрыкі, на якіх апрацоўваецца воўна і баваўна.
Асяродкам вырабу слынных швэдзкіх сярнічак лічыцца Ёнчэпінг на паўднёвым беразе возера Вэтэр.
На крайнім поўдні насупроціў Копэнгагену ляжыць важная прыстань Мальмэ (114000 насельн.).
Паўночная Швэдзія займае ўсходні адхонны пакат Скандынаўскага ўзвышша і прыступкамі спадае ў бок Балтыцкага мора.
Як і ў Норвэгіі, гэтак і тут спрадвечныя граніты, гнайсы і крышталічныя лупнякі пакрыты толькі тонкім пластом морэнавых адкладаў, а месцам і зусім выступаюць на паверхню. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход па краіне цякуць рэкі, шпаркія, парогавыя, гожыя хіба для сплаву бярвеньня.
Прыблізна 8% усёй плошчы краіны знаходзіцца под вазёрамі, даўгімі і вузкімі, выцягнутымі ў тым самым кірунку, што й рэкі, у кірунку руху даўных ледавікоў.
Клімат Паўночнай Швэдзіі сухі, контынэнтавы, бо Скандынаўскія горы засланяюць яе ад уплыву морскіх заходніх вятроў. Лета тут досыць цёплае, зіма сьцюдзёная, ападкаў мала. 3 гэтага боку краіна нагадвае Ўсходнюю Эўропу.
У мястэчку Ўмэо на ўсходнім беразе сяр. тамп. году +1,5°, сяр. студзеня -9,0°, ліпеня +14,5°, ападкаў 410 мілім.
Па выглядзе расьліннасьці краіна належыць да заходня-эўропэйскага пасу ігластых лясоў. Хваёвыя бары і яловыя лясы апранаюць скрозь усю прастору краіны. Рэдка калі сярод лясоў прагляне поплаў, кавалак сенажаці, або яшчэ радзей шнур аўса, ячменю ці бульбы. Ральніцтва тут ня надта пашырана. Нават гадоўля быдла мае меншую вагу, як у Паўднёвай Швэдзіі або у Норвегіі. Галоўнае багацьце краю―лес. Павал лесу, дастаўка яго на рум і сплаў па рэках даюць галоўны даход нямногалічным насельнікам. На лясным багацьці грунтуецца і фабрычная прамысловасьць. Над кожнай ракой, асабліва ля вусьцяў яе, ёсьць фабрыка, на якой апрацоўваецца дрэва―пільня, палерня, або фабрыка сернічак. Пакуль што запасы лясоў яшчэ вельмі вялікія, так што нават культурныя швэды не паклапаціліся аб правільнай лясной гаспадарцы, і лес высякаюць старасьвецкім спосабам; толькі там, дзе яго лёгка можна даставіць на рум.
Другой крыніцай багацьця краіны зьяўляюцца руды. Асабліва тут многа жалезнай руды на поўдні каля места Данэмора і на поўначы каля мястэчка Гэліварэ. Па чыгунках, якія злучаюць Гэліварэ з Стокгольмам і з норвэскай прыстаньню Нарвік, руда вывозіцца за межы. На поўдні каля м. Фалунь здабываюць медзь, а яшчэ далей на поўдзень каля м. Салі знаходзяць нават серабро. На жаль, адсутнасьць каменнага вугалю затрымоўвае апрацоўку руды, якую вывозяць пераважна ў неапрацаваным стане.
Бедная прырода перашкаджае згушчэньню люднасьці ў краіне. Лепей залюднены толькі ўзьбярэжжы Батніцкай затокі і паўднёвыя акругі. У сярэднім гушчыня залюдненьня такая самая, як у Норвэгіі (меней за 10 ч. на 1 кв. клм.). Даўныя насельнікі краіны―лапары, паўсюды, за выключаньнем самых недаступных куточкаў на поўначы, замяніліся шведамі. У адзнаку ад Паўднёвай Швэдзіі тут швэдзкія сяляне ўладаюць досыць вялікімі кавалкамі зямлі, і самі здаюць зямлю ў арэнду безьзямельным "торпарам". Насельнікі жывуць як па вёсках, гэтак і па хутарох; гарадоў мала, найболей выдатныя з іх, напрыклад, унівэрсытэцкі горад Упсаля (29000 нас.), сустракаюцца толькі на поўдні, ужо ў блізкім суседзтве з Стокгольмам.
Лапаршчына займае самую пустынную, бедную частку Фінска-Скандынаўскага масыву, тую частку, што ляжыць па-за падканцавосным колам на Кольскім паўвостраве і на пярэсмыку, які злучае гэты паўвостраў з Скандынаўскім. На захадзе Лапаршчына дасягае да Норвэскіх фіельдаў і пакрысе зьніжаецца на ўсход, пераходзячы ў скалаватую нізіну. На Кольскім паўвостраве аднак сустракаюцца зноў асобныя горы значнай вышыні асабліва каля возера мандры (гара Умптэк 1220 м., Лявагор 1120 м.). Як і ў Паўночнай Швадзіі, тут вельмі многа вазёр, з якіх некаторыя (Энарэ, мандра) дасягаюць значнай велічыні.
Клімат краіны халодны, нявыгодны для жыцьця чалавека.
У мястэчку Карэсуандо сяр. тэмп. году -3°, сярэдняя студзеня-14,7°, ліпеня +12,1°.
У некаторых мясловасьцях маразы ўзімку дасягаюць часам да -47°, ажно ў тэрмомэтры замярзае жывое серабро. Лета даволі цёплае, але часамі і ўлетку здараюцца маразы. Грунты, якія й тут ляжаць тонкім пластом, прамярзаюць за зіму так, што нават улетку мякчэюць толькі на самай паверхні. Вечна мёрзлы грунт перашкаджае ўзрастаньню дрэў, і расьліннасьць краіны складаецца з лішаёў або з убогай травы. Тут пануе тыповая лішаёвая тундра, у якой з хатніх жывёл толькі паўночны алень можа нават узімку выдзіраць з-пад сьнегу траву і так званы аленяў мох, шэры кусткаваты лішай. На поўдні тундра няпрыметна пераходзіць у хваëвы бор, які аднак і там чаргуецца з вялікімі прасторам балот і скалаватых пустак. Земляробства ў большай частцы краіны немагчыма.
Насельнікі краіны, лапары, каля мора займаюцца рыбацтвам і жывуць там асела, а ў тундры вандруюць з месца на месца разам з сваімі аленямі, якія даюць лапарам мяса, скуру, малако, наагул, усё патрэбнае для жыцьця. Лапары жывуць вельма бедна і патроху выміраюць; з лепшых месц іх павыганялі на захадзе норвэжцы і швэды, на ўсходзе тавасты і карэлы, загналі сюды ў нудную убогую тундру і зямлю іх падзялілі паміж сабой. Паўночна-заходняя частка краіны належыць да Норвэскай дзяржавы, паўднёва-заходняя-да Швэдзіі, сярэдзіна-да Фінляндыі, Кольскі паўвостраў-да Расіі.
Паўночны бераг Лапаршчыны або (паўднёвы бераг Барэнцава мора), так званы Мурманскі бераг, абцякаецца галіной Гольфштрому і або зусім не замярзае, або замярзае толькі на кароткі час. Рыбныя багацьці прывабілі туды многа расійцаў, якія пакрысе выціскаюць адтуль лапароў. Расійскія, норвэскія і лапарскія рыбакі ловяць ля Мурманскага берагу шмат траскі, селядцоў, камбалы і іншай рыбы, трошкі далей ад берагоў палююць морскіх зьвяроў: нэрпаў, маржакоў і кітоў. Расійскі ўрад праклаў сюды (з Ленінграду праз Петразаводзк) чыгунку аж да самага мора, дзе расійскія перасяленцы пабудавалі горад Мурманск, які набыў у час вайны значную вагу, як адзіная незамярзаючая прыстань Расійскай дзяржавы, не адрэзаная немцамі ад рэшты Эўропы.
Беламорскі бераг Лапаршчыны, да якога не дасягае Гольфштром, замярзае на доўгі час, прыблізна на палову году, і ня мае ніякага гандлёвага значэньня.
Фінляндыя ўдаецца ў Балтыцкае мора між Батніцкай і Фінскай затокай. Гэта ўзгаркаватая раўніна, складзеная з гранітаў і гнэйсаў, якія месцам зусім агаляюцца, месцам хаваюцца пад тонкім пластом ледавіковых. адкладаў.
Згладжаныя скалы, буйнае і дробнае ледавіковае каменьне паўсюды раскіданы па краіне. Большая частка Фінляндыі можа лічыцца раунінай, але калісь і Фінляндыя была пакрыта значнымі гарамі, якія ў працягу мільёнаў вякоў былі зроўнены выпятрэньнем і вадой. Цяпер тут захаваліся толькі нявысокія ланцужкі ўзгоркаў на вадападзелах. З поўначы з Лапаршчыны ў Фінляндыю ўваходзіць вадападзельны груд Маансэльке, які на сваім паўднёвым канцы падзяляецца на 2 галіны. Усходняя галіна пад назовам Олонецкіх гор ідзе на паўднёвы ўсход у Карэлію; заходняя, Суомэнсэльке, цягнецца на паўднёвы захад раўналежна берагу Батніцкае затокі. За выключэньнем гэтых грудоў большая частка краіны ледзьве падымаецца на 100-200 мэтраў над р. м. Узьбярэжжы Фінляндыі каля Батніцкае затокі на поўначы нізкія і плоскія, на поўдні―скалаватыя, зрывістыя. Каля іх у моры раскідана шмат скалаватых астраўкоў-шхер, якія ў самай вузкай частцы Батніцкае затокі скучыліся ў так званае Кваркенскае згуртаваньне. Такое самае згуртаваньне астравоў, толькі значна большых, ляжыць у тым месцы, дзе Батніцкая затока злучаецца з Балтыцкім морам. Гэта так званыя Аляндзкія астравы, якія маюць вялікае вайсковае значэньне, бо замыкаюць выйсьце з Батніцкае затокі.
З гэтай прычыны з-за Аляндзкіх астравоў доўга спрачаліся Расія, Фінляндыя і Швэдзія. Цяпер гэтыя астравы нэйтралізованы.
Многалічныя шхеры ляжаць і у Фінскай затоцы каля берагоў Фінляндыі. Толькі мясцовыя лёцманы з паўзьбярэжных рыбакоў умеюць праводзіць судзіны сярод шхер у бясьпечныя букты ўзьбярэжжа.
Галоўнай адзнакай і акрасай Фінляндзкага краявіду зьяўляецца надзвычайнае багацьце на вазёрах. Болей за 12 краіны знаходзіцца пад вазёрамі. Вазёры гэтыя маюць вельмі многа заток, злучаюцца адно з адным і заўсёды выцягнуты з пн.-пн. захаду на пд.-пд.-усход. Гэта таксама, як і у Паўночнай Швэдзіі, — яміны, выдраныя даўным ледавіком. Чаргуючыся з ляснымі нізінамі і ўзгоркамі, з голымі скаламі і морзнавымі грудамі, вазëры дадаюць чароўнае хараство фінляндзкаму краявіду.
Найвялікшым возерам краіны (ня лічачы Ладаскага, да якога сягае Фінляндыя на пд. ўсх.) зьяўляецца Сайма. 3 яго ў Ладаскае возера выцякае р. Вуокса, слынная прыгожым вадаспадам Іматрай. Наагул усе рэкі Фінляндыі парогавыя, нявыгодныя для руху судзінаў. Затое вазёры ўсюды зьяўляюцца добрымі дарогамі. Некаторыя з іх злучаны паміж сабой каналамі, а Сайма злучаецца суднаходным каналам беспасрэдна з фінскай затокай.
Клімат краіны яшчэ сушэйшы, як у Паўночнай Швэдзіі, лета тут цяплейшае, зіма халаднейшая.
(Места Kyonіo мае сярэднюю тамп. году +2,8°, студзеня -9,7° ліпеня +17,6°).
Аднак і тут улетку часта здараюцца ранічныя маразы, а зьлішак вільгаці ў грунтох перашкаджае ральніцтву. Каб сабраць ураджай, трэба спачатку асушыць зямлю, потым павыбраць буйнае ледавіковае каменьне, і толькі тады можна пачынаць сяўбу.
Лепей за ўсё тутака сеяць бульбу, авёс і жыта, але свайго хлеба не хапае і гадоўля жывёлы мае большую вагу, як ральніцтва. Вельмі пашырана малачарства, а масла займае важнае месца ў вывазе за межы. Наагул сельская гаспадарка мае добрае становішча. Паўсюды ўжываюцца палепшаныя сельска-гаспадарчыя прылады, палепшаныя спосабы ральніцтва, скаціна адзначаецца добрай якасьцю. Аднак галоўнае багацьце краю — лес. 58% зямлі знаходзіцца пад хваёвымі і яловымі лясамі. Валка і сплаў лесу, апрацоўка яго на пільнях і папернях мае такую-ж вагу, як у Паўночнай Швэдзіі. Дрэва, драўляныя вырабы, дзёгаць, смала, шпігінар займаюць першае месца ў вывазе за межы.
Нетракапальная прамысловасьць мае меншую вагу, як у Паўночнай Швэдзіі, але й тут ёсьць многа жалезнай руды, а ў невялікай колькасьці знаходзяць медзь, серабро, цыку, нават трапляецца і золата.
Фабрычная прамысловасьць грунтуецца на багацьці лесам і жывёлай. Вырабляюцца сернічкі, дошкі, папера, апрацоўваецца воўна, скура, мясцовае жалеза і прывозная баваўна. Гандаль стаіць добра. Берагі мора маюць многа выгодных прыстаняй; унутраному гандлю дапамагаюць найлепшыя вадзяныя дарогі, шосы і чыгункі.
Большасьць насельнікаў складаецца з фінаў-тавастаў. Часамі іх далучаюць да жоўтай расы, бо яны гавораць на мове, блізкай да моў некаторых народаў жоўтай расы. Аднак па сваім абліччы фіны-тавасты болей падобны да эўропэйцаў. Блакітныя вочы, белая скура, белыя валасы збліжаюць іх з паўночнымі гэрманцамі. Толькі форма іх круглага (а ня доўгага, як у гэрманцаў) чэрапа гаворыць аб іх усходнім пахаджэньні.
Яшчэ ў XІІ веку Фінляндыю захапілі швэды і занесьлі сюды хрысьцянства і заходня-эўропэйскую культуру. Шэсьць вякоў яны тут панавалі, дый цяпер іх жыве тутака многа па
гарадох, дзе з іх складаецца значная частка буржуазіі, і па багатых дварох, дзе швэды зьяўляюцца буйнымі земляўласьнікамі. Аднак фінская культура ужо ачысьцілася ад швэдзкіх уплываў. Фіны стварылі ўжо сваю ўласную культуру, і ў некаторых галінах навукі і мастацтва зраўняліся з сваймі заходнімі суседзямі. Няпісьменных у Фінляндыі няма. У кожным мястэчку тут выдаюцца газэты, ёсьць народныя ўнівэрсытэты, культурна-асьветныя, музыкальныя, драматычныя, спортыўныя навуковыя гурткі. Дакладнае пазнаньне роднага краю лічыцца абавязкам кожнага грамадзяніна і мае вялікую вагу ў школе. Бязмала ўсе насельнікі Фінляндыі трымаюцца запазычанай ад швэдаў лютэранскай веры, якая ў мінулыя часы значна дапамагала пашырэньню ў краіне асьветы і швэдзкай культуры.
3 1809 да 1917 г. Фінляндыя належала да Расіі, але ўвесь час карысталася шырокім самаўрадам і мела свой уласны сойм.
Цяперашняя Фінляндыя―самастойная рэспубліка (прастора 387430 кв. клм., лік насельнікаў 3370 тыс. чал.). Да яе належыць частка Лапаршчыны і ў тым ліку акруга ракі Пячэнгі з маленькай часткай узьярэжжа Барэнцава мора.
У Фінляндзкім сойме цэнтральнай політычнай партыяй зьяўляецца
дробна-буржуазная сялянская партыя, а левае крыло складаецца з работніцкіх соцыялістычных партый. У 1918 г. соцыялістыя кіравалі Фінляндзкай рэволюцыяй, якая была спынена за дапамогай нямецкага войска.
Пасьля вайны фінскія соцыялістыя падзяліліся на 2 партыі―соцыял-дэмократычную, якая працуе ў згодзе з буржуазіяй, і соцыялістычную працоўную, якая ўваходзіць у склад Комінтэрну. У профэсыянальных саюзах большым уплывам карыстаецца
апошняя.
Большасьць фінскіх сялян жыве досыць заможна і валадае значнымі кавалкамі зямлі па 25-100 дзесяцін кожны.
Буйных земляўласьнікаў мала. Як і ў Швэдзіі, ёсьць і бязьзямельныя сяляне — "торпары", якія арандуюць зямлю ў
уласьнікаў або бяруць у вечную арэнду
дзяржаўную зямлю. Як і ў Скандынавіі, хутары сустракаюцца часьцей,
чым вёскі. Калі-ж хаты і складаюцца ў вёску, дык ніколі не стаяць цесна
адна каля другой, і вясковыя пажары дзеля таго ня прыносяць столькі
шкоды, як у Расіі або на Беларусі. Вялікіх гарадоў мала. Толькі сталіца—Гельсінгфорс (пафінску Гельсінкі) налічвае болей за 100000 (189 000 нас.)
Горад гэты ляжыць на беразе фінскай затокі. Гэта галоўны пункт
Фінляндзкага замежнага гандлю, багаты прыгожымі будынкамі сучаснага тыпу (унівэрсытэт, політэхніка, сойм, музэі, тэатры), харошымі
паркамі (выдатны ботанічны сад), вялізнымі саборамі і рознастайнымі царквамі.
Мал. 77.-Фін.
У сярэдзіне краіны самым важным горадам зьяўляецца Тамэрфорс (пафінску Тампоро)―прамысловы асяродак Фінляндыі. Сілай суседняга задаспаду карыстаюцца буйныя фабрыкі, на якіх апрацоўваецца воўна, ільняніна, баваўна, вырабляюцца сернічкі і папера.
Карэлія абымае ўсходнюю палову фінскага пярэсмыку ад груда Маансэльке і Олонецкіх гор на захадзе да Белага мора і ракі Онегі на ўсходзе. На поўдні ў межах Карэліі ляжаць найвялікшыя вязёры Эўропы―Ладаскае і Онескае. Вазёры гэтыя ў паўночнай сваёй частцы выцягнуты ў кірунку руху даўных ледавікоў і зьяўляюцца вялізнымі ямінамі, вышчарбленымі лёдам у скалах. На поўдні гэтыя вазёры аддзелены ад спрадвечнай усходня-эўропэйскай раўніны грудамі морэнавых адкладаў. Быў час, калі гэтыя вазёры злучаліся з Белым і Балтыцкім морамі шырокай пратокай, так што жывёлы гэтых мораў лёгка перасяляліся ў Ладаскае і Онескае вазёры. Да цяперашняга часу ў гэтых вазёрах жывуць нэрпы, якія звычайна жывуць у морскай вадзе. Ладаскае возера зьбірае ваду
цэлага шэрагу вазёр і дае сток у Фінскую затоку цераз шырокую многаводную Няву. З Онескага возера ў Ладаскае цячэ Сьвір, а ў Онескае ўліваецца многа шпаркіх парогавых рэк. З іх Суна слыне прыгожымі парогамі і вадасьцёкамі, з якіх Ківач ня горшы за Іматру па сваім харастве. За выняткам двох вялікіх вазёр іншыя карэльскія вазёры, якіх тут таксама, як у Фінляндыі, вельмі многа, ня маюць значэньня ўнутраных дарог.
Чалавек тут яшчэ не пасьпеў скарыстаць усё тое, што дае прырода. Сіла вечных вадаспадаў тут таксама яшчэ не скарыстана. Адсталасьць краіны тлумачыцца між іншым тым, што Белае мора, якое зьвязвае Карэлію з рэштай сьвету, ляжыць занадта далёка ад культурных краёў і замярзае на цэлую палову году, а значыць ня можа мець таго значэньня, як Балтыцкае, па якім пранікла эўропэйская культура у Фінляндыю.
Па прыродзе Карэлія вельмі падобна да Фінляндыі. Тут таксама скалаватыя, ледзь прыкрытыя слебай грунты, таксама паўсюды сустракаюцца згладжаныя скалы, морэнавыя груды ледавіковае буйное каменьне. даўгія вазёры. Клімаг тут халаднейшы і трохі сушэйшы, як у Фінляндыі.
- (Места Кем мае сярэднюю темп. году +0,5°, студзеня -10,8°, ліпеня +14,6°).
Як і у Фінляндыі, галоўнае тутэйшае багацьце — лес, складзены з хваёвых, яловых і бярозавых дрэў. Нізкая ступень культуры і адсутнасьць дарог замінаюць аднак скарыстаньню гэтага багацьця. Таксама не распрацоўваюцца багатыя паклады мінэралаў, заласы жалезнай руды, волава серабра. Насельнікі краіны займаюцца пераважна паляваньнем і рыбацтвам, і толькі пасьля таго, як праз краіну прайшла чыгунка на Мурман, тут пачалі на значных прасторах сячы дрэвы і дастаўляць іх на станцыі чыгункі.
Люднасьць краіны складаецца з карэлаў і расійцаў. Першыя складаюць большасьць. Ад тавастаў яны адразьняюцца цямнейшымі валасамі і скурай, бязрупатнасьцю, меншай працавітасьцю, большай прыхільнасьцю да вандраваньняў і гандлю, да сьпеваў, музыкі і поэзіі. Паміж карэлаў Фінляндзкія вучоныя зьбіралі фінскі народны эпос, так званую Калевалу. Ад сваіх паўднёвых суседзяў — расійцаў — карэлы запазычылі праваслаўную веру і ўсходня-эўропэйскую культуру. Асьвета сярод іх стаіць нізка, большасьць каралаў няпісьменныя, школ тутака мала, газэты чытаюцца дужа рэдка. Расійскі ўрад мала клапаціўся аб асьвеце сваіх падуладных карэлаў.
Тутэйшыя расійцы, што пасяліліся побач з карэламі далёка ад культурных гарадоу, захавалі шмат старасьветчыны ў сваіх поглядах, звычаях, сьпевах і прыказках. Тут на ўскрайках абшару, залюдненага расійцамі, зьбіраўся расійскі эпос — "быліны", якія яшчэ й цяпер пяюцца старымі людзьмі. Параўнауча з сялянамі Маскоўшчыны, як карэлы, гэтак і расійцы жывуць тут досыць заможна, у прасторных двохпаверхавых старасьвецкіх хатах.
Карэлія ўваходзіць у склад Расійскай Соцыялістычнай фэдэрацыйнай Савецкай Рэспублікі, але большая частка яе карыстаецца самаўрадам і завецца Карэльскай Комунай або Карэльскай самаўраднай Рэспублікай.