Перайсці да зместу

Ганебны назаўсёды дзень…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ганебны назаўсёды дзень…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *

Ганебны назаўсёды дзень,
Праклятая ў вяках гадзіна…
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Зганяюць люд сюды сілком
Хрысціць на бераг рэчкі.
Пакорна йдуць чужым багом
Служыць слухмяныя авечкі.

Чакаюць іх, як крумкачы,
Ксяндзы з крыжамі над вадою.
Да Вільні зграю іх з Пальшчы
Прывёў Ягайла-князь з сабою.

Ягайла, здраднік веры дзедаў,
Ці думаў, князь, над тым,
Што чыніш ты, ці добра ведаў,
Каб знаў ты, што гатуеш дым.

Разбураны святыняў сховы,
Патух, разбуран Зніч святы,
Зняважаны чужым дубровы…
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Пачуй мой голас грэшны, слабы,
Пярун, я твой слуга й святар,
І мне цярпець далей нягожа,
Чаму не шлеш маланкі з хмар,
Чаму маўчыш ты, Божа?!

(?)