Перайсці да зместу

Галцяі і галцяйства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Казарскія вуліцы у беларускіх гарадох Галцяі і галцяйства
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 49
Эпітэты і мэтафары

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Галцяі і галцяйства. У беларускай актовай мове даволі часта сустрачаюцца словы: „галцяй, галцяйства, галцяі, людзі прыгалцявелыя, а такжа і ў кніжнай старабеларускай мове, прыкладам у Камянецкай: (з Камянца Літоўскага) Чэтьі 1489 г., ў значэньні: галцяй—бедны, галцяйства—беднасьць. Пры перакладзе беларускіх дакумэнтаў на лацінскую мову, словы гэты тлумачацца—nihil tenent, nihil dant. У адным з дакумэнтаў „галцяямі“ названы бадзячыя музыканты, скамарохі, але агульна гэтае слова тасавалася да людзей „голых“, „пагалелых“, немаетных, гультаёў, зусім ў тым-жа значэньні, што ў цяперашняй расійскай мове — „босяк“, „босяки“, „босячничество“.

С. К.