Перайсці да зместу

Вяршыні жаданьняў (1930)/Паўлюку Трусу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ах, сьпявай, дарагая Паўлюку Трусу
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Пазнаў і я
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паўлюку Трусу (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЎЛЮКУ ТРУСУ

Ну, што сказаць?.. Ну, як паверыць?..
Журбой вятры спавілі даль.
І стала раптам
Біцца сэрца,
Нібы закутае ў сталь.
О, дружа, блізкі і далёкі.
Пад крыкі сумных журавоў,
Упаў на дол,
Як ясны сокал,
З разьбітай лёсам галавой…
Шумяць палі…
Бунтуюць хвалі…
І сумна сьлёзы льле сасна…
Няўжо ж цябе мы
Пахавалі?
О… Нашай лірыкі – вясна!…
Няўжо ж не восеньскімі днямі
І не пад
Чэрвеньскай зарой…
Ты і спяваў… і жыў між намі
І раздаваў сябе парой?
Бывай жа, дружа. Дзіўным ранкам,
Такім жа светлым, як і ты,
Цябе спаткае
На сьвітаньні
Твой вобраз сумнай сіраты —
Алеся з кветкамі
І лірай,
І на зары, ў шырокі сьвет
Табе, па-брацку
Скажа шчыра,
Што ты сапраўдны быў поэт…
І прыдзем мы,
І зложым гімны…
Памёр поэт… агню няма…
І вось пад гэты боль
Нястрымны
Хтось скажа — жыў ён не дарма.
Хачу портрэт у чорны колер
Ўзяць, а ў душы,
Нібы праз дым,
Твая прыснілася мне
Доля, —
Жыць і памерці маладым.
Згасае лямпа…
Ў сэрцы цёмна…
Скажы, о, брат... скажы, нашто
Я сьніў цябе
І сьніў твой помнік?..
… І ўжо ніяк далей ня помню,
Як сьлёзы ўпалі над лістом…