Перайсці да зместу

Вяршыні жаданьняў (1930)/Загараўся крывавы усход

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я ўспамінаю дні змаганьня Загараўся крывавы усход
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
На залатым пакосе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Загараўся крывавы усход…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Загараўся крывавы усход,
Я і сам барацьбой загараўся.
Мяне клікалі
Ў дальні паход,
Ў запазьнёныя госьці
Кітайцы.

Там далёка на жоўтай зямлі
Рэкі жоўтым віном наліліся.
І, зьнікаючы,
Ў даль паплылі
Трупы жоўтых людзей
Ад сталіцы.

Зноў паўстаў
Рэнегат Чан-Кай-шы —
Белы зьвер свае лапы
Скрывавіў.
І расьце —
Загараецца бура ў душы,
Бура жоўтай нязьвержанай
Лявы.

Трэ‘ забыць і любоў, і спакой,
І вясны сваёй сонца пакінуць.
Толькі мы
Сваёй львінай рукой
Можам львінае шчасьце
Ім кінуць.

Цяжка сэрцу поэты маўчаць.
Сёньня нашых братоў
Распінаюць.
Гляньце, — вобраз паўстаў
Ільліча
І зноў кліча на бой,
На змаганьне.

Клічуць зноў у далёкі паход,
Ў запазьнёныя госьці
Кітайцы…
Ўсё ярчэй загараўся усход,
Я і сам ўсё ярчэй загараўся!

1928