Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Над возерам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Возера Над возерам
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Вадзянік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над возерам (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД ВОЗЕРАМ.

Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.

Ў іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці,
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: „засьніце“…