Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Зімой

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зімовая дарога Зімой
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Перад паводкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімой (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗІМОЙ.

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мягкі сьнег!
Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер
І волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць.
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, сьветлы стоўп спусьціў
І рызай срэбнаю раздольле
Сьнягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце-ж іх санямі, коні!
Зьвіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзёх пачала кроў кіпець.