Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Ў небе — ля хмары грымотнай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бура ∗ Ў небе — ля хмары грымотнай…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ў небе — ля хмары грымотнай — празрыстая,
лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад
жару.
Зьліцца жадалі яны — зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разьнес, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлязамі, адна
пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над сьмерцю іх радасна
вые.