Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/Сонэт (На цёмнай гладзі сонных луж)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сонэт (Ахв. А. Погодіну) Сонэт (На цёмнай гладзі сонных луж)
Санэт
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Трыялет (Як птушка…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (На цёмнай гладзі сонных луж балота…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЭТ.

Ne ris point du sonnet, o eritique moqueur.
C. Bob.

На цёмнай гладзі сонных луж балота,
За сьнег нябеснай вышыні бялей,
Кругом паўсталі чашачкі лілей
Між пачарнеўшых каранёў чарота.
Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпя-
кота,
А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней,
Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей
І ржаўчына ляжыць, як пазалота.

Цяпер давольна топкае багно:
Гніль сотні год зьбіраючы, яно
Смуроднай жыжкаю узгадавала
Цьвятоў расістых чыстую красу.
Маліся-ж, каб з літоўнасьці стрымала
Тут сьмерць сваю нязвонкую касу.