Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/Сонэт (Ахв. А. Погодіну)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Непагодаю маёвай Сонэт (Ахв. А. Погодіну)
Санэт
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Сонэт (На цёмнай гладзі сонных луж)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЭТ.

(Ахвярую А. Погодіну).

Un sonnet sans défaut vaut seul un long poème.
Boileau.

Паміж пяскоў Эгіпэцкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё-ж такі жыцьцёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясеньняй збожжа на ральлі.

Вось сымболь твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.