Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/Трыялет (Як птушка…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сонэт (На цёмнай гладзі сонных луж) Трыялет (Як птушка…)
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Трыялет (Калісь глядзеў на сонца я)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Як птушка ў гібкіх трасьніках…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫЯЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.
К. Фофановъ.

Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула,
І ўраз-жа зьнікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасьніках.

Ды ўсё-ж душа яе пачула
І ўжо пяе ў такіх славах:
„Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільгнула“.