Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/Пэнтамэтры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог… Пэнтамэтры
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Непагодаю маёвай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пэнтамэтры (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нізка вершаў „Старая Спадчына“.

Мы зерна древніе лелеемъ,
Мы урожай столѣтій жнемъ.

В. Брюсовъ.

ПЭНТАМЭТРЫ.

Чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.

∗        ∗

Хіліцца к вечару дзень і даўжэйшымі робяцца цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.

∗        ∗

З нізкага берагу дно акіяну вачом не даступна, —
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзьбярыся ўгару на вяршыну прыбрэжнай
страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.