Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Ня блішчыць у час зьмярканьня…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Ўстань, навальніца… ∗ Ня блішчыць у час зьмярканьня…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай цемні ночы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Ня блішчыць у час зьмярканьня і ў глыбокай
цемні ночы
Дыямэнт каштоўны,
Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы
Бліск яго цудоўны.

Бо калі на гэты камень упадуць праменьні сонца,
Ўраз ён блісьне дзіўна
І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца
Ярка, пераліўна.

Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой
родны,
Бедны і няшчасны;
Але,якустанесонца,ўразпрачнеццадухнародны,
І засьвеціць ясна!