Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Ня блішчыць у час зьмярканьня… ∗ Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Ой, чаму я стаў поэтам…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Напілося сонца са крыніц сьцюдзёных,
Усьцягнула ўвышу з іх ваду, як пар;
І, ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх,
Пар зрабіўся сьлічнай чарадою хмар.

Ўдаль яны памкнулі і лятуць пад імі
Нівы ды балоты, поле, бор, лука.
Але што там блішча? Ці ня ты, сястрыца,
Ці ня ты ліешся срэбная рака?

Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньні
І далёка буйны вецер іх разьнёс.
Рынуліся хмары да ракі радзімай
І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.