Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Жывеш нявечна, чалавек…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Бледны, хілы ўсё-ж люблю я… ∗ Жывеш нявечна, чалавек…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Мудрай прамовы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жывеш ня вечна, чалавек…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

…passe sans laisser même
Son ombre sur le mur

V. Hugo.

Жывеш нявечна, чалавек, —
Перажыві-ж у момэнт век!

Каб хвалявалася жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокага жыцьця —
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.