Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Бледны, хілы ўсё-ж люблю я…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Калі зваліў дужы Геракл… ∗ Бледны, хілы ўсё-ж люблю я…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Жывеш нявечна, чалавек…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бледны, хілы, ўсё ж люблю я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ён у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыцьцё струёю плешча, вее хмелем ён.

Верш такі, — як дар прыроды —
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, —
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.