Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Вольныя думы/Мы доўга плылі ў бурным моры…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Вы, панове, пазіраеце далёка… ∗ Мы доўга плылі ў бурным моры…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Была калісь пара…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мы доўга плылі ў бурным моры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Мы доўга плылі ў бурным моры,
І ўраз — жаданая зямля!
Вы пэўны — пуць казалі зоры,
Зарука ў тым, — трэск карабля,
Што сеў на скалы ў змрочным моры.
Прывет жаданая зямля!
І бястрывожна бачаць зоры,
Як тонуць людзі з карабля.