Перайсці да зместу

Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Падыймі у гару сваё вока

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перад паводкай ⁂ Падыймі у гару сваё вока
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Панад белым пухам вішняў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Падымі угару сваё вока…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Падыймі у гару сваё вока
І ты будзешь ізноў, як дзіця,
І адыйдуць-адлынуць далёка
Ўсе трывогі зямнога жыцьця.

Ціха тучу блакіт закалышэ,
У душы адрасьце пара крыл,—
Узляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл.

Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі,
Там німа ні нуды, ні клапот.
Ты — царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара — дыван самалёт!