Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Спадчына/Соннэт (На цёмнай гладзі сонных луж)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Соннэт (Ахв. А. Пагодіну) Соннэт (На цёмнай гладзі сонных луж)
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Трыолет (Як птушка)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (На цёмнай гладзі сонных луж балота…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОННЭТ.

Ne ris point du sonnet, o critique moqueur.
S.-Beuve.[1]

На цёмнай гладзі сонных луж балота,
За сьнег нябёснай вышыні бялей,
Кругом паўсталі чашэчкі лілей
Між пачарнеўшых корэньнёў чарота.
Ўкруг плесьня, бруд,—разводзіць гніль сьпякота,
А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней
Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей
І ржаўчына ляжыць, як пазалота.
Цяпер давольна топкае багно
Гніль сотні год збіраючы, яно
Смуроднай жыжкаю узгадавала
Цьвятоў расістых чыстую красу.
Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымала
Тут смерць сваю нязвонкую касу.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Ня сьмейся з санэта, о зьдзеклівы крытык.
    С.-Бёў.