Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Спадчына/Соннэт (Ахв. А. Пагодіну)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Непагодаю маёвай Соннэт (Ахв. А. Пагодіну)
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Соннэт (На цёмнай гладзі сонных луж)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (Паміж пяскоў Эгіпецкай зямлі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОННЭТ.

(Ахвярую А. Погодіну).

Un sonnet sans défaut vaut seul un long poème.
Boileau.[1]

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжэ на ральлі.

Вось сымвол твой, забыты краю родны!
Зварушэны нарэшці дух народны,
Я верую, бязплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Беззаганны санэт варты адзін цэлае паэмы.
    Буало.