Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Спадчына/Трыолет (Як птушка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Соннэт (На цёмнай гладзі сонных луж) Трыолет (Як птушка)
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Трыолет (Калісь глядзеў на сонцэ я)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Як птушка ў гібкіх трасьніках…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫОЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.
К. Фофановъ.[1]

Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільганула,
І ўраз жэ знікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасьніках.
Ды ўсё-ж душа яе пачула
І ўжо пяе ў такіх славах:
„Як птушка ў гібкіх трасьніках,
Стралою думка мільгнула“.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Прыгажун юны трыялет.
    С.-Бёў.