Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Беларусь/Па ляду, у глухім боры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Ціхі вечэр, зьнікнула сьпякота… ⁂ Па ляду, у глухім боры
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
Уступ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Па ляду, у глухім бары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Па ляду, у глухім бары,
Дзе, ля ральлі стаяць тры хаты,
Мужык ідзе,—на сьвітцы латы,
А сам няхібкі, хоць стары,

С чупрынай, белаю, як лунь,
І з барадою сьнегавою,
Зямлёй прапахшы і сасною,
Ен пільна ўсё глядзіць на рунь.

„А каб ты здох!“ Бач, па расе
Хтось трапіў к збожжу ад крыніцы;
Ды вось і вузкі сьлед капытца:
Алені тут былі ў аўсе.

Ўсё знішчуць, падлы, хоць ня сей,—
Не дачэкаеш умалота!
А тут ешчэ цераз балота
Не прабярэшея да людзей.

Снуюцца хмарай камары;
Кішмя-кішаць у зёлках гады;
Падшывам абрастаюць ляды…
Зьвядуць, зьвядуць людзей бары.

Даўно пачаў „хадзяін“ дбаць,
Каб пушча тут была нанова,
Ды толькі ведае дзед „слова“,
А то дабра бы не зазнаць.