Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Место/Уступ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Па ляду, у глухім боры Уступ
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Вулкі Вільні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нізка вершоу „Место“.

Ты — чарователь неустанный,
Ты — не слабѣющій магнитъ
В. Брюсовъ.

ЎСТУП.

Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі
С прывольных, палявых дарог, —
І пракаціўся топат гулкі
І іскры выпнулі с пад ног.

У грудзі кволые запала,
Дачка каменьняў, место мне.
Пачую я тэй іскры жала,
І верш аб месьце з сэрца мкне.