Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Думы/Дзе вы лясоў, палёў цьвяты?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Мудрай прамовы… ⁂ Дзе вы лясоў, палёў цьвяты?
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Калі у ракавіну…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму-ж ён срэбные цьвяты
На гэтым шкле ўзрасьціў?

Ім, бледным, мёртвым не збудзіць
Былога пачуцьця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я.