Перайсці да зместу

Вялля (Міцкевіч/Гурыновіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вялля (Урывак з паэмы «Конрад Валенрод»)
Верш
Аўтар: Адам Міцкевіч
1828 (пераклад ?)
Арыгінальная назва: Wilija, naszych strumieni rodzica…
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Залатая калекцыя беларускай літаратуры, т. 5 — Мінск: 2013
Гл. таксама Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Іншыя пераклады гэтага твора: Конрад Валенрод.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Вялля


Вялля! Ты нашых ручаеў матуля,
Дно залаціста, сама як красуля,
Стройна ліцвячка, што з ёй бярэ воду,
Стройнае мае сэрца і ўроду.
Вялля у мілай Кавенскай даліне
Між туліпанаў і нарцызаў гіне,
Ля ног ліцвячкі малойцаў цвет лепшы,
Ад туліпанаў і ад рож страйнейшы.
Вялля ўсё годзіць даліны цвятамі,
Бо ішчыць Немна свайго мілога:
Ліцвячцы нудна міжы ліцвякамі,
Бо пакахала малойца чужога.
Нёман ухопіць Вяллю дарагую,
На скалы дзікія яе перакініць,
Да грудзі сцюдзёнай прытуліць мілую
І ў моры глыбокім навекі загініць.
З прахожым таксама бацькоў ты пакінеш,
Расстанешся навек з зямелькай радною,
Ў забыцці валнах ты таксама загінеш,
Але смутнейшай, але сіратою.
Ручэй і сэрца сцерагчы дарэмне,
Дзяўчына любіць, а бегне Вілія,
Вілія гінець у каханым Немне —
У вежы плачыць і стогне дзяўчына.