Выстаўка народнага штукарства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Выстаўка народнага штукарства
Публіцыстыка
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1913 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 11, 15 марца 1913 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выстаўка народнага штукарства.

Нідаўна аткрыўшаеся у Вільні «Таварыство падмогі хатняму рэмяслу і народнаму штукарству», у нядзелю, 10 марца аткрыло выстаўку у школі штукарства (Завальвая 21). На выстаўцы ёсць шмат народных беларускіх і літоўскіх выробоў: паяскоў, тканін, выробоў з дрэва, гліны і інш. Выстаўка робіць прыятнае ўражэньне, хоць і не залішне яна абшырна. У гэтым прыпадку важна тое, што у канцы знайшліся у нас людзі каторые звярнулі увагу на хатняе рэмясло і на народнае штукарства.

У вялікарасейскіх губэрнях, селяне знаходзяцца, бадай, у горшых чым нашые варунках і вось там даход с хатняго рэмесла яўляецца вялікай падмогай селянам, каторые з яго маюць нязгоршы даход, седзючы у сябе дома, а ня глумячыся па чужых краёх, як нашы беларусы. Якіе грошы перэліваюцца селянам за выробы хатняго рэмесла можна судзіць ужо с таго, што на адным толькі Ніжэгародзкім кірмашы прадаюць выробоў хатняго рэмесла на 21 мільён рублёў. Праўда, ў Вялікарасеі над развіцьцем хатняго рэмесла колькі дзесяткоў гадоў ужо працуюць земствы і правіцельство, памагаючы чым можна рэмесьнікам. У нас земства німа, дык яго мейсца павінны заступіць лепшые людзі нашаго краю.

Дагэтуль ніхто у нас ня рупіўся аб селяніне, як ён і чым жыве; наадварот, чужая національна інтэлігенція у Беларусі соткі гадоў працавала над тым, каб у галаве селяніна беларуса на усё яго роднае вырабіць пагляд, што гэта нешта бездарнае, грубое, адным словам—мужычае, а затым нікуды ня годнае. Пры гэткіх варунках хутка вымірало ўсё сваё арыгінальнае, уступаючы мейсцо фабрычнай тандэці, каторая у вачах селяніна была «панскім», а затым лепшым ад ягонало мужычаго. У Польшчы, у Вялікарасеі, дзе інтэлігенція національна свая, народнае штукарства, народны рысунак шанаваўся і пераховываўся. З гэтых народных рысункоў укладаюць цяпер там, багатые узоры да новых выробоў хатнім рэмесьнікам.

Новае таварыство падмогі хатняму рэмяслу і штукарству, будзе тады толькі карысна працаваць для краю, калі у ём знойдуцца людзі звязаные з народам, каторые будуць з любоўю ды знаньнем класьці сваю працу на развіцьце у нас народнаго штукарства. Дарога-ж да развіцьця хатняго рэмесла усюды адна—арыгінальны народны рысунак. Калі нашы рэмесьнікі селяне будуць вырабляць рэчы формай і рысункам арыгінальные, тады на іх збыт знойдзецца ня толькі у нашым краю, яле і далёка па за яго граніцамі. Калі ж рэмесьленные выробы будуць толькі менш, або больш гладкай падробкай фабрычных выробоў, то наш рэмесьнік конкурэнціі с фабрычвай машынай і капіталам ня вытрымае і хатняе рэмясло замрэ на заўсёды. Дзеля гэтаго вітаючы ад усяго сэрца аткрыцьце першай выстаўкі у нашым краю хатніх выробоў, якую устроіло Таварыство, мы ўсё-ж такі звертаем яго увагу на тое, што тады толькі праца яго прынясе плады, калі яно паложыць у фундамэнт арыгінальны народны рысунак і будзе працаваць над тым, каб даць рэмесьнікам праўдзіва штукарскіе і орыгінальна мейсцовые модэлі на форму.

В. Л.