Перайсці да зместу

Вывод названьня горада Вільні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб усім па троху. Вывод названьня горада Вільні
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1915
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 11, 19 марца 1915 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб усім па троху.

Вывод названьня горада Вільні. У жывой беларускай мове сустрэчаюцца словы: вілы, вілкі, развільле, вільня, вільчык, вільчыць, вілішча. «Вілы»—гэта дрэўляны сельска-гаспадарскі рыштунак, ужываны да растрэсаньня сена і саломы: робюць вілы зазвычай з маладога дрэўца; «развіленаго» ў версе. Складаецца ён с «цэўя», званаго «вілішча», і «віл» або зубоў, мейсцо дзе злучаецца «вілішчэ» з «зубамі» называецца „вільня“. У прыпадку, калі вілы маюць не два, а тры зубы, — іх называюць „трывільня“. „Вільчык“—гэта названне дашчэчкі ці цурка прыбіванаго на шчыце будоўлі, у тым мейсцы, дзе прыстрэшные ліцавые дошчкі схоцзюцца у версе канцамі і творуць «вілы»; «вільчыць» будоўлю,—значэ пакрытую саломай будоўлю. умацовываць на самым хрыбце страхі віламі, зробленымі з двох калоў, збітых гваздом, або і натуральна выросшымі віламі.

Само сабой, што первабытная сяліба, з якой развіўся цяперэшні горад, распаложэная у „развільлі“ рэк, не магла быць патрапней названа як—Вільня.

Трэба адмеціць пры гэтым, што старасьвецкая правопісь была „Вільня“, а ня Вільно, ці Вільна.

В. Л.