Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Комсамолія/Вёскі сьпеў, шумы гораду…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
4. І расьце, і расьце… 5. Вёскі сьпеў, шумы гораду…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
Чырвоныя вясьнянкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.

Вёскі сьпеў… Шумы гораду…
Вуліц вясёлы звонкі сьмех…
Ўспамінаюць сягоньня горда
Комсамольцы мінулы начлег.

З маршам ўдаль!.. Бач, здаволены!..
— Гэй, не адстань! Шы-рай шаг!..
Песьню! Плакаць даволі нам!
Комсамольцы — хлопцы душа!..

Сьвіткі зрэбны… палатаны…
Фабрычнага дыму пах…
Гора бачылі шмат яны,
І цяпер ім змагацца — ня страх!

Ня жыцьцё — а раздольле!..
Бо дзеці паўстаўшых краін…
Беларусь! і ты Комсамолія!
Я, комсамолец, — твой сын!..