Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Комсамолія/І расьце, і расьце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
3. І яны,яны комсамольцы 4. І расьце, і расьце…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
5. Вёскі сьпеў, шумы гораду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

І расьце, і расьце і мужае
Комсамольцаў адважная раць.
Што ім вораг? Што і мяжа ім,
Як захочуць яны пагуляць!

На заводах, на фабрыках дымных,
Дзе палёў сінявокі прастор, —
Яны злучаны палкім уздымам,
Іх злучае юнацкі задор.

Толькі кліч — і за шэрагам шэраг,
Нібы мора прыбоямі хваль,
Яны змыюць мяжуючы бераг, —
Вольным сьпевам запеніцца даль.

Ня стрымаць, ня спыніць ў падарожжы
Хто агнём гэтай сілы сагрэт…
Пабядзіць дух паўстанчаскі зможа
Комсамолец бунтар і поэт!