Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Агонь душы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На ўзьбярэжжы дзён Агонь душы
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год
⁂ Вецер добры хвалюе раку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АГОНЬ ДУШЫ

Прайшоў я лятуценна да зары
І сэрца чыстае пакінуў каля рос,
Каб аб сабе лірычней гаварыць
І сной травы і залатых бяроз.

Цьвіце дарог нязрушная дуга —
Пясочны заварат, як першатвор.
Блакітны, я іду перамагаць
Прываблівую потайнасьць пячор.

Няхай расьце ўзрушаны імпэт
Ў грудзёх маёй абуджанай зямлі.
Жыць варта тут, калі сьпявае сьвет
Вясновую мэлёдыю далін.

Натхнёных бур я сёньня валадар,
Ўрачысьцей перамог, агонь душы — гары.
Паміж нізін дзіклівых, праз імшар
Прайшоў я лятуценна да зары.


Гараць кляны, скідаючы ўбор,
Агонь лістоў разьвеян па аблоні.
Вароты адчыніў вясёлы двор
І рынуў у даль прасьцертыя далоні.

Натхненьне скрозь… Алесісты абнім
З усхонаў зваблівых вятры адносяць.
І люба хаткам бачыць з вышыні
На дне далін удумлівую восень.

Ізноў каханьне ў сэрцы берагу,
Увагай дзён падмесячных рухомы.
А рунь шуміць, хаваючы тугу
Пад прыкрага мінулага абломак.

Ў пачуцьцях гэтакі цяпер палон —
Аддам сябе зваротнікавай плыні.
… Агонь лістоў трасе шумлівы клён,
У шуме траў мэлёдыя даліне.