Водгульле (1922)/Эх, як я-б хацеў!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першы гром Эх, як я-б хацеў!..
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Журба палёў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як хацеў бы я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Эх, як я-б хацеў
Па палёх прайцісь
І упіцца іх
Пахам, росамі!
Паглядзець, зірнуць,
Як жыта растуць,
Як калосікі
Наліваюцца.
Я хацеў бы знаць,
Як аплаціцца
Праца трудная
Рук мазолістых.
Як багаты рост
Ярыны ў палёх,
І мужык-ральнік
Повен дум якіх?
Ці ён смуціцца,
Пазіраючы,
Што труды яго
Так марнуюцца:
Ці ён цешыцца,
У полі ходзячы
Па мяжах, жытох
У сьвяты дзянёк,
І пад шум хлябоў
Ў сэрцы моліцца,
Каб дазволіў Бог
Ураджай сабраць,
І каб бура-град
З навальніцаю
Не пашкодзіла
Працы-радасьці?
Толькі-ж мне няма
Сьветлай волечкі,
І з турмы ніяк
Мне ня вырвацца!

20/VI 1910 г.