Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Расставаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восеньню Расставаньне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Апошні лісток
Іншыя публікацыі гэтага твора: На разьвітаньні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСТАВАНЬНЕ.

Вечарэла і цішала,
І гушчалі цені;
Поле моўчкі пазірала,
Лес быў ў задуменьні,

Той стары лес, праз каторы
Нам была дарога;
А над намі, на прасторы
Божага разлога,

Хмаркі згодна шлі куды-та
Доўгаю градою.
Смуткам даль была спавіта,
Як мы шлі з табою.

Удоўж дарогі разрасталісь,
Высілісь хваіны,
І-маўчалі, не гайдалісь.
Лапы іх, галіны…

Пастаялі, разьвіталісь
Мы з табой у лесе,
Разышліся і схавалісь
Мы ў густым навесе

Маладых яліні хвояў
І бяроз пахучых.
Жаль растаньня сэрца кроіў,
Горкі жаль, пякучы.

Я спыніўся. Сэрца млела,
Сьцішна стала ў лесе,
Толькі лісьце шапацела,
Як той дождж па стрэсе

Ўвечар восені пастылы,
Ў змрок спавіты: шэры, а
Як зьнікаў твой вобраз мілы,
Дарагі бяз меры.

3/X 1915 г.