Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Апошні лісток

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Расставаньне Апошні лісток
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Раздумье
Іншыя публікацыі гэтага твора: Апошні лісток.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АПОШНІ ЛІСТОК.

Ў апусьцелым садку
Глуха вецер шуміць,
На галінцы лісток
Баязьліва дрыжыць.

Ўсе лісточкі даўно
Вецер ў полі разьнёс,
Толькі гэты лісток
Моцна к дрэву прырос.

Трэпле, бура яго,
Аблівае дажджом,
Разлучацца-ж яму
Шкода з родным гняздом,

З тэй галінкай, дзе ён
Радасьць жыцьця пазнаў,
Дзе ў маю вецярок
З ім любоўна шаптаў.
І блішчала на ім
Летнім ранкам раса,
Цалавала яго
Залатая каса

Сонца ў ясны дзянёк…
Ды мінулісь яны,
Тыя сьветлыя дні
Маладзенькай вясны.

Эх аджыў ты свой век,
Жоўты ліст, бедачок,
А на весну цябе
Скіне новы лісток!

22/X 1910 г.