Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Неба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ня дай Божа… Неба
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Сябру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Неба (Зоркі таемныя, зоркі далёкія…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕБА.

Зоркі таемныя, зоркі далёкія
Ціха мігаюць, дрыжаць.
Тонкія хмарачкі, лёгкакрылатыя
Белым абрусам ляжаць.

Скрозь іх валоканцы, рунь беласьнежную,
Сьвеціцца глыб небясоў…
Эх, як спакойна ты, неба бяздоннае,
Царства далёкіх сьвятоў!

Эх, як прыгожа ты, высь неаглядная,
Цёмная, сіняя гладзь!
Як сьвечачкі, зоркі на Божым аўтарыку
Кожную ночку гараць.

Эх, колькі прастору, эх, колькі раздольля!
Колькі таго хараства!
Што-ж нам нявесела, людзі мы Божыя?
Што-ж нам баліць галава?

Ночачка цёмная, ночачка зорная,
Ціш неабудная, цьма!
Волячка сьветлая, дзе ты, жаданая?
Волі няма нам, і шчасьця няма!

8/IX 1909 г.