Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/На пераломе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тройка На пераломе
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Дзьве дарогі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На пераломе (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПЕРАЛОМЕ.

Дні бягуць ды бягуць,
Бянуць кргскі ў палёх,
Жоўкнуць лісьці, трава,
Моўкне сьпеў па лясох.

І часьцей, ўсё часьцей
Хмурыць неба свой твар;
Рэдка сонца глядзіць
З-за туману і хмар.

Азірнешся вакол —
Глуш маркота і ціш,
І з нудою на ўсё,
З горкім сэрцам глядзіш…

Сам ня знаеш, чаго
Цябе жаль спанаваў,
Як бы часьць сам сябе
Ты навек пахаваў.

Дні праходзяць, бягуць,
Карацеюць яны;
З кожным днём далей мы
Ад жыьця, ад вясны,

19/VII 1910 г.