Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Надрывайся і шумі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер Надрывайся і шумі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
На ніве
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надрывайся і шумі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Надрывайся і шумі,
Вецер-сівер, ў полі!..
Як сярдзіта ты ні дзьмі,
Ні гуляй на волі;

Як дарог ні замятай
І малых трапінак,
Як ты злосна ні сьпявай
Мужыку ў камінак,—
Усё-ж ты сьціхнеш і цяплом
Скора ты павееш
І з ракітавым кустом
Міла задурэеш.

29/I 1910 г.