Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/IV/Цячэ рэчка з-пад явару

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вячэрні сонэт Цячэ рэчка з-пад явару
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цячэ рэчка з-пад явару…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦЯЧЭ РЭЧКА З-ПАД ЯВАРУ…

(З народнага)

Цячэ рэчка з-пад явару,
Ярам на даліну…
Пахіліла над вадою
тонкі стан каліна…

Пад калінаю дзяўчына
Чэша русу косу…
Праклінае сваё гора,
Сыпле буйны сьлёзы.

Сыпле росы залатыя,
Праклінае долю…
Ой, нявесела сасонцы,
Што расьце у полі!

Што расьце адна і гнецца,
Куды вецер хіліць…
Цяжка, цяжка адзінокай
Сваё гора выліць!..

Цяжка ў жыцьці адзінокай
Знайсьці шчасьця сьцежку!..
Хто-ж сустрэне сірацінку
Ласкавай усьмешкай?!
.......
Цячэ рэчка з-пад явару,
Ярам на даліну…
Ой, завяла над вадою,
Чырвона каліна!..

1925 г.