Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/IV/Вячэрні сонэт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Скажы мне, любая, скажы Вячэрні сонэт
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Цячэ рэчка з-пад явару

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯЧЭРНІ СОНЭТ

Хвалюе ціха возера вятрынь.
Пераліваюцца у хвалях берагі…
І ня шумяць так буйна сітнягі —
Не раскалыша песьня далячынь.

Вярба зялёная схілілася на плынь.
А сьцені ў цемені кудзеляцца на дне,
Як месяц кволы ў хмарах патане
І зацьвіце ў зарніцах неба-сінь.

Гаі над возерам купаюць чары-сны,
У зацішку журацца рыбацкія чаўны,
Кляновы вёслы дрэмлюць на вадзе,

Маўчыць сяло… А ў сэрцы звон… акорды…
Мажорны тон зрываецца з грудзей
І цень вякоў калыша буйна-горда.

1925 г.