Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/IV/Ой, у полі тры таполі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Буду ў душы маладым Ой, у полі тры таполі
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Іду дарогаю адзін

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, У ПОЛІ ТРЫ ТАПОЛІ…

(З народнага)

Ой, у полі тры таполі
На яр пахіліліся…
Нізка нахіліліся…

Ой, ды пахіліліся,
У думах зажурыліся,
Моцна зажурыліся…

А ў тым полі пры таполях
Ды цякла крынічанька…
Ой, цякла крынічанька.

Там дзяўчына вымывала
Сваё бела лічыка,
Ой, ды бела лічыка!

Там дзяўчына расплятала
Сваю косу русую,
Ой, ды косу русую…

Каб ад ветру ня лінялі
Бровы цёмна-русыя,
Ой, ды цёмна-русыя…

Ой, у полі тры таполі
На яр пахіліліся,
Нізка нахіліліся…

Ой, ды пахіліліся,
Долу зажурыліся,
Моцна зажурыліся…

1925 г.