Ветры буйныя (1927)/IV/Буду ў душы маладым

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Трыолет Буду ў душы маладым
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Ой, у полі тры таполі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДУ Ў ДУШЫ МАЛАДЫМ!

Сыплюцца каплі вады
І крышталяцца ў возеры
сінім;

Звонкай расою крыніц
Сыплюцца каплі
вады…

Буду ў душы маладым!..
У радасьці сьлёзы
астынуць;

Астрамі дні адцьвітуць, —
Буду ў душы
маладым!..

1925 г.