Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/III/Навошта сэрца я параніў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навошта сэрца я параніў
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
На вазёры асеньняя сінь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАВОШТА СЭРЦА Я ПАРАНІЎ…

Даліны крыюцца туманам,
І поле ў ветразі завей…
Навошта сэрца я параніў
Чарнявым поглядам вачэй?!.

Навошта сэрца замарозіў
Вянком халодных тваіх рук?
Цябе сустрэў я на дарозе,
Сустрэў, як родную сястру.

Ня ведаў я, якія сьцежкі
Нас так пасвойму разьвядуць.
Ты толькі ласкавай усьмешкай
Мне падарыла краскі дум.

А іх жыцьцё імчала далей
На хвалях цёмных, як калі…
І кветкі дзікія завялі,
Ў душы ўспамінам адцьвілі!..

І толькі крыюцца туманам
Даліны ў ветразі завей…
Навошта-ж сэрца я параніў
Чарнявым поглядам вачэй?!..

1926 г.