Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/I/Жыцьцё — глыбінь!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Веюць ветры ⁂ (Жыцьцё — глыбінь!..)
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Ой, ня яснага сокала крыльле

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Супроць цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць.М. Багдановіч.


∗     ∗

Жыцьцё — глыбінь!
На глыбіні
Ты бачыш
Цёмны свой адбітак,
Зялёнай цінаю
Пакрыты;
Яго нясуць
У бурах дні!..
Нясуць…
І крышаць на кускі;
І точаць гніль,
Як хвалі мора…
Цалуюць вобраз
Твой з дакорам
У ветрах
Буйныя пяскі…
.......
Цалуйце-ж, хвалі,
Дно і гніль,
Крышэце ў бурах
Няжывое!..
Яго разьвеюць
Заўтра дні
Шырока-пеністым
Прыбоем!..

10-V—26 г.