Ветру
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Ветру Верш Аўтар: Алесь Гарун |
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/72003 |
Ветрэ, ветрэ вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці,
Адзьдзякую другу.
Зьлётай, лёгкі, борзда
Ў край, адкуль я родам, –
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;
Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым – старонцэ:
Брат мой беларусін
Гібее бяз слонца.
Ім усім паклонам
Нізкім ты: скланіся,
Хай жывуць, красуюць...
А потым вярніся.
Гэтта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці,
Паглядзіш, адзьдзячу!