Веснапесьні (1929)/Чуеш музыку?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Зьвініць… Шуміць… Гудзіць…) ⁂ (Чуеш музыку?..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Бор
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чуеш музыку?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Чуеш музыку?
Агніста,
Руніста,
Веснавіста
Палымнее Адраджэньне.
Няма ў нас словаў,
Няма ў нас дум
У творчым захапленьні
Мы — вясеньні шум…
Крокі — маршавыя,
Грудзі — маладыя,
Песьні — баявыя.
Запалам, уздымам
Мы тчом Сягоньня.
Мы — шумныя буры,
Прыліў неўгамонны.

1928 г.