Веснапесьні (1929)/Бор

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Чуеш музыку?..) Бор
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Жнеі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бор (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БОР.

Крылата цені мітусяцца,
Шумяць маркоцячыя хвоі…
Праз вецьце зоркі мігацяцца
На крыльлях казкі залатое…
Далёкі шум брыдзе з туманаў,
У гушчы жальбою галосіць…
Як чараўнік, рукой вятранай
Чапае струны стромкіх сосен…
Далей, далей імкнецца, ймчыцца
(Яшчэ зьвініць, яшчэ гамоніць),
Разьвее плескам сон крыніцы,
Шапне калосьсям штось на гонях…
Тканінай мглістаю крыляцца
Маркотных хвояў цені-роі…
Праз вецьце зоркі мігацяцца
На крыльлях казкі залатое.

1928 г.