Веснапесьні (1929)/Цэлую зімачку буду чакаць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (На турэмнай глебе сьмягнуць…) ⁂ (Цэлую зімачку буду чакаць…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
На прагулцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цэлую зімачку буду чакаць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Цэлую зімачку буду чакаць
Бураў вясеньніх… і толечкі зоркі
Усьміхнуцца вясною, пайду заклікаць
Вясну на сялянскія ўзгоркі…
Вылеплю жаўранка з песьняў-тварэньняў,
Кіну у неба і ён… зазьвініць,
Даль адгукнецца і шум прабуджэньня
Няўхопна здалёк даляціць…
П‘яна растануць ад сонца мяцеліцы,
Вёскі запахнуць квецьцем, вясною…
І ў песьнях маіх веснавіста расьпеніцца
Адзвон пераможнага бою…

1927 г.